Паслугі сядзелкі

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму прадастаўляе паслугі сядзелкі ад 10 да 40 гадзін у тыдзень непрацаздольным грамадзянам — інвалідам I або II груп, непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, якія маюць права на дзяржаўную пенсію, якія страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і перамяшчэння (якія маюць парушэнні здольнасці да самаабслугоўвання і самастойнага перамяшчэння, адпаведныя функцыянальнаму класу ФК-4), пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў.

Сацыяльныя паслугі аказваюцца на падставе Пераліку бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1218 ад 27 снежня 2012 года.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1218 ад 27 снежня 2012 года

Паслугі сядзелкі прадастаўляюцца:

·         на ўмовах частковай аплаты — малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам, сярэднедушавы даход якіх ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), зацверджанага ва ўстаноўленым парадку, дзеючага на дату падачы заявы аб аказанні сацыяльных паслуг.

Памер частковай аплаты складае для непрацаздольнага грамадзяніна 60% тарыфу на сацыяльныя паслугі — 0,72 рубля за 1 гадзіну.

·         на ўмовах поўнай аплаты — непрацаздольным грамадзянам, незалежна ад іх даходу і месца пражывання іх дзяцей, за выключэннем малазабяспечаных адзінокіх непрацаздольных грамадзян.

Памер поўнай аплаты складае для непрацаздольнага грамадзяніна 100 % тарыфу на сацыяльныя паслугі.

Тарыф кошту паслуг сядзелкі зацверджаны рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 19 верасня 2024 г. № 591 (у памеры 1,20 беларускага рубля за гадзіну).

рашэнне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 19 верасня 2024 г. № 591

З поўным пералікам паслуг і прэйскурантам цэн на аказанне сацыяльных паслуг, якія ўваходзяць у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг, можна азнаёміцца ў Прэйскуранце № 1.

Прэйскурант № 1

Для аказання паслугі сядзелкі заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:

·         дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна;

·         дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і г.д.) для грамадзян, якія адносяцца да катэгорыі тых, хто карыстаецца льготамі;

·         медыцынскую даведку аб стане здароўя і (або) заключэнне ВКК, якія змяшчаюць інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання на даму (Форма 1здр/у-10); дзе вызначаны медыцынскія паказанні для аказання паслуг сядзелкі: траўмы і (або) захворванні і (або) іх наступствы, якія прывялі да рэзка выяўленых (функцыянальны клас 4 (ФК4)) абмежаванняў здольнасці да самаабслугоўвання і самастойнага перамяшчэння;

·         пісьмовую заяву;

Супрацоўнікі аддзялення на працягу 3-х дзён з дня звароту праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна са складаннем акта абследавання і запытваюць у дзяржаўных органаў і іншых арганізацый:

·                звесткі аб памеры атрыманай пенсіі за месяц, які папярэднічае месяцу падачы заявы аб аказанні сацыяльных паслуг (для адзінокіх грамадзян);

·                звесткі аб адсутнасці догляду за грамадзянінам, які звярнуўся па аказанне сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлівае дапамогу па доглядзе за інвалідам I групы альбо асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

·                звесткі аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і.

Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра на працягу трох рабочых дзён з дня звароту праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна са складаннем акта вызначэння індывідуальнай патрэбнасці ў сацыяльным абслугоўванні.

Рашэнне аб заключэнні дагавора аказання сацыяльных паслуг прымаецца кіраўніком тэрытарыяльнага цэнтра на працягу 5-ці рабочых дзён пасля атрымання апошняга неабходнага для аказання сацыяльных паслуг дакумента (звестак).

Падрабязную інфармацыю, а таксама кансультацыю па пытаннях аказання сацыяльных паслуг вы можаце атрымаць па адрасе:

г.п. Бешанковічы, вул. Свабоды 42 а, каб. 5

або па тэлефоне: 8 (02131) 6-53-60