Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму Дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна» размешчана па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул.Свабоды, 42 а, каб. 5
тэл.: 8 (02131) 6-53-60
Рэжым работы: панядзелак - пятніца з 08.00 да 17.00
Абед: 13.00 - 14.00, выхадныя дні: субота, нядзеля
Загадчык аддзялення: Аўтушка Ігар Аляксандравіч
|
|
Дзейнасць аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму накіравана на максімальна магчымае падаўжэнне знаходжання грамадзян у звыклых хатніх умовах і падтрыманне іх сацыяльнага, псіхалагічнага і фізічнага статусу.
У мэтах рэалізацыі дзейнасці ў дадзеным напрамку, аддзяленне ажыццяўляе:
- выяўленне і ўлік непрацаздольных грамадзян і грамадзян з інваліднасцю, якія маюць патрэбу ў комплексным сацыяльным абслугоўванні;
- аказанне грамадзянам на даму сацыяльна-бытавых паслуг у залежнасці ад ступені страты здольнасці да перамяшчэння і самаабслугоўвання і характару патрэбнасці ў паслугах, а таксама аказанне па іх жаданні іншых сацыяльных паслуг, якія прадстаўляюцца Цэнтрам;
- устанаўленне і падтрыманне сувязей з працоўнымі калектывамі, дзе раней працавалі абслугоўваныя грамадзяне, а таксама з іншымі арганізацыямі па пытанні аказання сацыяльнай падтрымкі грамадзянам;
- садзейнічанне ў арганізацыі сацыяльна-бытавога абслугоўвання грамадзян прадпрыемствамі гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, установамі аховы здароўя, натарыяльнымі ўстановамі, шэфскімі прадпрыемствамі, грамадскімі арганізацыямі і г.д.;
- навучанне сваякоў абслугоўваемых грамадзян практычным навыкам агульнага догляду за хворымі;
- укараненне ў практыку новых форм сацыяльнага абслугоўвання і распрацоўка комплексных мерапрыемстваў па арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання непрацаздольных грамадзян і грамадзян з інваліднасцю.
Паслугі, якія аказваюцца аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на даму, прадастаўляюцца ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1218 ад 27 снежня 2012 года і Інструкцыяй аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання, зацверджанай Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь № 11 ад 26 студзеня 2013 года
Паслугі, якія аказваюцца аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на даму, прадастаўляюцца ў адпаведнасці з:
- Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1218 ад 27 снежня 2012 года
- Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь № 11 ад 26 студзеня 2013 года
Паслугі, якія аказваюцца аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на даму:
- комплекснае сацыяльнае абслугоўванне на даму
- паслугі пагадзіннага догляду за дзецьмі (паслугі няні)
- новыя формы сацыяльнага абслугоўвання
Па стане на 1 красавіка 2025 года ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму паслугі комплекснага сацыяльнага абслугоўвання атрымліваюць 644 грамадзяніны, паслугамі сядзелкі карыстаюцца 14 грамадзян, паслугамі няні - 3 сям'і.
5 грамадзян атрымліваюць сацыяльныя паслугі ў форме замяшчальнай сям'і.