Персанальны асістэнт

Паслугі персанальнага асістэнта

для інвалідаў, якія пражываюць сумесна з працаздольнымі сваякамі, абавязанымі па законе іх утрымліваць, якія маюць рэзка выяўленае абмежаванне здольнасці да самастойнага перамяшчэння і (або) здольнасці да арыентацыі, адпаведнае ФК 4, і (або) умеранае або выяўленае абмежаванне здольнасці кантраляваць свае паводзіны, адпаведнае ФК 2 або ФК 3, – пры неабходнасці да 20 гадзін у месяц;

для інвалідаў, якія пражываюць асобна ад працаздольных сваякоў, абавязаных па законе іх утрымліваць, і адзінокіх інвалідаў:

якія маюць абмежаванне жыццядзейнасці (здольнасці да самастойнага перамяшчэння і (або) здольнасці да арыентацыі), адпаведнае ФК 4, – пры неабходнасці да 40 гадзін у месяц;

якія маюць абмежаванне жыццядзейнасці (здольнасці кантраляваць свае паводзіны), адпаведнае ФК 2 або ФК 3, – пры неабходнасці да 60 гадзін у месяц

Як атрымаць паслугу

звярнуцца ў дзяржаўную ўстанову «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна», аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў

Кантакты

г.п. Бешанковічы, вул. Свабоды, 42а

Загадчык аддзялення

Цэпата Алеся Аляксандраўна, тэл. 802131 6 01 35

Кошт

бясплатна

Форма заяўкі

пісьмовы зварот

Дадатковая інфармацыя

для атрымання паслугі персанальнага асістэнта неабходны наступныя дакументы:

§  пісьмовая заява аб аказанні сацыяльных паслуг;

§  дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна;

§  дакумент аб праве на льготы;

§  згода на апрацоўку спецыяльных персанальных даных у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб персанальных даных;

§  ІПРА; 

§  медыцынская даведка аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг і/або заключэнне ВКК.

У трохдзённы тэрмін з моманту паступлення звароту праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча заяўніка, па выніках якога складаецца акт матэрыяльна-бытавога становішча, запытваюцца наступныя дакументы:

§  даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і, а таксама звесткі аб наяўнасці (адсутнасці) догляду, асобай, якая звярнулася за аказаннем сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлівае дапамогу па доглядзе за інвалідам 1 групы альбо асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

Грамадзяне пры падачы заявы аб аказанні сацыяльных паслуг маюць права самастойна прадаставіць дакументы, якія запытваюцца тэрытарыяльным цэнтрам.