Сацыяльная перадышка
ПАМЯТКА
аб аказанні паслугі «сацыяльная перадышка»
ДУСА «Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»
1. Паслуга «сацыяльная перадышка» аказваецца не больш за 56 сутак у каляндарным годзе і не больш за 28 сутак запар.
2. Кошт аднаго дня паслугі «сацыяльная перадышка» складае - 6 руб. 74 кап.
3. Пры аказанні дадзенай паслугі выплата пенсій і дапамог на дзіця ажыццяўляецца ў поўным памеры.
4. Паслуга «сацыяльная перадышка» прадастаўляецца дзецям-інвалідам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (псіханеўралагічнай паталогіяй) ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў, якія маюць патрэбу ў пастаянным староннім доглядзе або старонняй дапамозе, бытавым абслугоўванні і медыцынскай дапамозе.
5. Пры аказанні дадзенай паслугі дзіцяці ў доме-інтэрнаце будуць прадастаўлены наступныя медыцынскія працэдуры: масаж, ЛФК, фізіялячэнне, тэрматэрапеўтычныя працэдуры, рэлаксуючая тэрапія, дыеталячэнне, а таксама навучанне, згодна з заключэннем ЦКРВР;
6. Пры паступленні ў дом-інтэрнат пры аказанні паслугі «сацыяльная перадышка» бацькі (ці адзін з іх, калі сям'я няпоўная) або законны прадстаўнік дзіцяці-інваліда павінен прадаставіць наступныя дакументы:
-пуцёўку;
-заяву;
-пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (копія);
- 1 фота;
-пасведчанне інваліда (копія);
-дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы законнага прадстаўніка;
-даныя аб бацьках (пашпартныя даныя, кантактныя тэлефоны, адрас пражывання);
-выпіску з медыцынскіх дакументаў;
-медыцынскую даведку аб стане здароўя форма 1-мед/у-10 (для дзіцяці, якое афармляецца ў дом-інтэрнат);
-вынікі прадстаўленых на момант паступлення ў дом-інтэрнат аналізаў не павінны перавышаць устаноўленыя тэрміны;
-заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
-псіхолага-педагагічная характарыстыка.
Па пытаннях звяртацца па тэлефонах:
Дырэктар дома-інтэрната
Лауткінай Алене Рыгораўне -8(02135)5-30-86
Бухгалтэрыя-Тункель Наталля Мікалаеўна 8(02135)5-30-82