Паслугі аддзялення
Паслуга «Гасцініца выхаднога дня»
Аддзяленне прадастаўляе паслугу бацькам або законным прадстаўнікам дзіцяці-інваліда ва ўзросце ад 14 гадоў і маладым інвалідам ва ўзросце ад 18 да 31 года. Дадзеная паслуга дае магчымасць планаваць вольны час бацькам, законным прадстаўнікам для вырашэння іх асабістых спраў шляхам арганізацыі вольнага часу інвалідаў на гэты час спецыялістамі Цэнтра.
Паслуга прадстаўляецца на бязвыплатнай аснове па выхадных днях
з 9.00 да 13.00.
Паслуга «Дзённы нагляд»
Паслуга «дзённы нагляд» прадастаўляецца непрацаздольным грамадзянам, якія маюць абмежаванне жыццядзейнасці (здольнасці кантраляваць свае паводзіны), пры неабходнасці ад 10 да 40 гадзін у тыдзень у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання.
Медыцынскія паказанні для аказання паслугі «дзённы нагляд» – траўмы і (або) захворванні і (або) іх наступствы, якія прывялі да ўмеранага (ФК 2), або выяўленага (ФК 3), або рэзка выяўленага (ФК 4) абмежавання здольнасці кантраляваць свае паводзіны.
Для аказання паслугі «дзённы нагляд» грамадзяніну неабходна прадставіць наступныя дакументы:
дакумент, які сведчыць асобу;
дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і да т.п.) для грамадзян, якія адносяцца да катэгорыі тых, хто карыстаецца льготамі;
пісьмовая заява;
медыцынская даведка аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання паслугі дзённага нагляду (з указаннем функцыянальнага класа – абмежаванне здольнасці кантраляваць свае паводзіны).
На ўмовах частковай аплаты паслуга «дзённы нагляд» прадастаўляецца малазабяспечаным (даход ніжэйшы за 100% БПМ) адзінокім непрацаздольным грамадзянам. Памер частковай аплаты складае:
для непрацаздольнага грамадзяніна – 60% тарыфу на сацыяльныя паслугі;
для непрацаздольнай сям'і – 50% тарыфу на сацыяльныя паслугі для кожнага члена сям'і.
На ўмовах поўнай аплаты паслуга дзённага нагляду прадастаўляецца іншым непрацаздольным грамадзянам. Памер поўнай аплаты непрацаздольнай сям'і складае 80% тарыфу на сацыяльныя паслугі на кожнага члена сям'і.