ДЭКРЭТ Прэзідэнта №7 \

Аб развіцці прадпрымальніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў Дэкрэт № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.

   Дэкрэт прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у работу суб'ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю работу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы.


Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва"

Пералік змяненняў, якія ўносяцца ў Дэкрэт №7

Пералік відаў эканамічнай дзейнасці, аб пачатку ажыццяўлення якіх суб'ектам гаспадарання прадстаўляецца паведамленне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган

Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання

Агульныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання

Агульныя патрабаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання

Агульныя патрабаванні ў галіне ветэрынарыі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання