Выратавальнікі падрыхтавалі рэспубліканскую мапу дазволеных для купання пляжаў
У гарачыя летнія дні значная частка жыхароў нашай краіны, асабліва ў выхадныя і святочныя дні, выязджае адпачыць ля вады. Паколькі пляжы ў такі час перапоўнены, большасць аддае перавагу ціхім і далёкім ад мітусні месцам – забароненым і неабарудаваным для купання. Аднак статыстыка паказвае, што адпачынак там часта становіцца для купальшчыкаў апошнім.
Аб «плюсах» абуладкаваных і прызначаных для купання месцах павінен ведаць кожны:
дно вадаёмаў абследавана і ачышчана ад старонніх прадметаў;
маюцца буі, якія абазначаюць межы заплыву;
абуладкаваны інфармацыйныя стэнды з правіламі бяспекі;
ёсць кабінкі для пераапранання і ценявыя навесы;
а галоўнае – там дзяжураць ратавальнікі!
Таму, каб кожны змог знайсці для сябе прыдатнае, а галоўнае бяспечнае месца для адпачынку, ратавальнікі падрыхтавалі карту дазволеных для купання пляжаў, дзе адпачынак дакладна пройдзе на «выдатна» (калі, вядома, выконваць усе правілы паводзінаў на вадзе). Азнаёміцца з ёй можна па спасылцы.