Ратавальнікі правялі ва Улльскім сельсавеце прафілактычныя мерапрыемствы «Дом без пажару»

Спасатели провели в Улльском сельсовете профилактические мероприятия «Дом без пожара»

23 студзеня 2026

Ратавальнікі правялі ва Ульскім сельсавеце прафілактычныя мерапрыемствы «Дом без пажару»

У сувязі са складзеным аператыўным становішчам, у тым ліку ростам колькасці загінулых людзей на пажарах на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна па выніках 2025 года і тэндэнцыяй павелічэння колькасці пажараў у пачатку 2026 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па НС правялі спецыяльныя прафілактычныя мерапрыемствы «Дом без пажару» на тэрыторыі Ульскага сельсавета. Акцыя праходзіць з 19 па 24 студзеня 2026 года.

Асноўная ўвага падчас акцыі ўдзяляецца домаўладанням катэгарызаваных грамадзян. Статыстыка паказвае: людзі з заганамі часцей за ўсё становяцца як вінаватымі, так і ахвярамі агню. Нярэдка ахвярамі становяцца і «выпадковыя» грамадзяне, якія аказваюцца закладнікамі сітуацыі з-за суседзяў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

У межах першых дзён акцыі прадстаўнікамі МНС было наведана і абследавана больш за 50 домаўладанняў на тэрыторыі Ульскага сельсавета.

У ходзе рэйдаў былі выяўленыя характэрныя парушэнні:

· Адсутнасць пабелкі на комінах, што ўскладняе візуальнае выяўленне расколін.
· Няспраўныя засаўкі на дзверцах печаў.
· Неадпаведнасць памераў перадтопачных металічных лістоў.
· Парушэнне правілаў эксплуатацыі печавай ацяплення як у дамах, так і ў надворных пабудовах.

«Кожнае выяўленае парушэнне – гэта патэнцыйны ачаг пажару. Мы не проста фіксуем недахопы, а даем уладальнікам дакладныя інструкцыі па іх ліквідацыі і тлумачым, да якіх наступстваў можа прывесці халатнасць», – адзначае намеснік начальніка Чаплінскі Павел Генадзьевіч .

Акрамя падворных абходаў, быў арганізаваны «маршрут бяспекі» па маршруце руху аўталавак на тэрыторыі Ульскага сельсавета. У ходзе гутарак з насельніцтвам ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў зімовы перыяд.

Важнай часткай акцыі стала адрасная дапамога самотнапражываючым грамадзянам. Ратавальнікі не толькі праводзілі інструктаж, але і дапамагалі з устаноўкай аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПА). Гэты прыбор дазваляе выявіць узгаранне на самай ранніх стадыях, папярэдзіць аб ім людзей і тым самым дапамагчы пазбегнуць трагедыі.

МНС нагадвае: выкананне правілаў пажарнай бяспекі – залог захавання жыцця і здароўя вас і вашых блізкіх. У выпадку выяўлення пажару або задымлення неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 або 112.

Прафілактычная работа ў рамках акцыі «Дом без пажару» працягваецца.

"Зара"