Ратавальнікі раёна расказалі будучым выпускнікам пра паступленне ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь!

   Куды пайсці вучыцца? Кожны з нас на пэўным этапе жыцця задаваў сабе гэтае пытанне. Хтосьці раіўся з бацькамі, ці вырашыў сваю лёс сам. Некаторыя рабілі выбар па радзе сяброў ці настаўнікаў. Пытанне больш чым сур'ёзнае і падыходзіць да яго трэба з усёй адказнасцю.
Намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Голуб Аляксей на мінулым тыдні пагутарыў з хлопцамі выпускных класаў сярэдніх школ Бешанковіцкага раёна.
   У ходзе размовы будучыя выпускнікі атрымалі адказы на ўсе цікавыя пытанні. Акрамя гэтага кожны з прысутных атрымаў тэматычную памятку і паабяцаў сур'ёзна падумаць над пытаннем «Куды пайсці вучыцца?» і, вядома, пагаварыць з бацькамі.
Паважаныя бацькі будучых выпускнікоў!
Ратавальнікі звяртаюцца менавіта да Вас.
   Дапамажыце вашым дзецям зрабіць правільны выбар. Рашэнне, прынятае сёння, можа сур'ёзна паўплываць на лёс вашага дзіцяці. Навучанне ў ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь» гэта:
сучасная адукацыя з выкарыстаннем самых перадавых тэхнічных сродкаў;
забеспячэнне месцам для пражывання на перыяд навучання, харчаваннем і форменным абмундзіраваннем ратавальніка;
дзяржаўнае страхаванне і медыцынскае абслугоўванне;
выплата грашовага дастатку (для навучэнцаў за кошт бюджэту);
бясплатны праезд да месца правядзення адпачынку 1 раз у год (для навучэнцаў за кошт бюджэту);
якасць атрыманай адукацыі пацверджана міжнароднымі сертыфікатамі.
   Акрамя гэтага ва ўстанове хлопцы маюць усе ўмовы для самарэалізацыі. Спорт, КВЗ, вакальна-інструментальны ансамбль і харэаграфія.
   Падрабязную інфармацыю аб навучанні ва ўніверсітэце вы зможаце знайсці на сайце http://ucp.by у раздзеле «Абітурыенту»
Засталіся сумненні? Званокніце па ўсіх цікавячых пытаннях у Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па тэлефонах 6-51-59, 6-51-00 або +375 (29) 160-00-72.