Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Актуальная інфармацыя

Актуальная інфармацыя

8 снежня 2022 года

8 снежня ў Бешанковіцкім раёне стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Быт", накіраванае на прафілактыку сямейнага гвалту

Працягнецца яно па 13 снежня.
Гэтымі днямі праваахоўнікі наведаюць па месцы жыхарства, работы грамадзян, якія дапускаюць насілле ў сям'і, у тым ліку, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках.

У рамках СКС «Быт» грамадзян таксама праінфармуюць аб прававых нормах, якія дзейнічаюць у гэтай галіне, дапамозе, якая аказваецца ахвярам гвалту, працы гарачых тэлефонных ліній, магчымасці прымянення ахоўнага прадпісання.

Калі вы сталі ахвярай або сведкам гвалту, не чакайце трагедыі! Звяртайцеся ў РАУС, да ўчастковага інспектара ці выклікайце міліцыю па тэлефонах 102, 597-59-88 (МТС)

 У сферы сямейна-бытавых адносін сёлета ў раёне адбылося 1 забойства, 1 нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, зафіксаваны 2 пагрозы забойствам, супрацоўнікам міліцыі прыйшлося разбірацца ў больш як 150 сямейных скандалах.
Вярнуцца