Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Актуальная інфармацыя

Актуальная інфармацыя

12 ліпеня 2022 года

Беларусь традыцыйна дазволіла "бязвіз" замежнікам, якія прыязджаюць на «Славянскі Базар у Віцебску»

З 4 па 24 ліпеня для грамадзян з 73 краін, якія едуць на Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праз міжнародныя пункты пропуску, будзе дзейнічаць бязвізавы парадак уезду ў Беларусь.

Пагранічны камітэт Беларусі звяртае ўвагу, што для бязвізавага ўезду на фестываль неабходна наяўнасць сапраўднага дакумента для выезду за мяжу, арыгінальных (або раздрукаваных электронных) білетаў на мерапрыемствы фестывалю ў Летнім амфітэатры або ў канцэртнай зале "ВІЦЕБСК", або наяўнасць афіцыйнага запрашэння ад @gck. vitebsk ці Міністэрства культуры.

Па адным білеце (арыгінальным або электронным) дазволены аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення мерапрыемства, указанага ў гэтым білеце.

Таксама ў гэтым выпадку замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства вызваляюцца ад дзяржпошліны за рэгістрацыю часовага знаходжання.
Вярнуцца