Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Актуальная інфармацыя

Актуальная інфармацыя

30 мая 2022 года

Фестываль "ВелаFest у Ганны" пройдзе ў Віцебскім раёне

Аматараў бегу, веласпорту і ў цэлым здаровага ладу жыцця запрашаюць на штогадовы раённы фестываль "ВелаFest у Ганны".
Ён пройдзе 25-26 чэрвеня ў Павінне, урачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу ў 10.30. Спартсмены-аматары будуць змагацца за перамогу на некалькіх дыстанцыях крос-веламарафону, кросу і крос-трыятлону (ён уключае плаванне, велагонку і бег). Для ўдзелу трэба загадзя запоўніць заяўкі праз інтэрнет.

Нямала цікавага запланавана таксама для гасцей і балельшчыкаў. У прыватнасці, у праграме заяўлены турніры па стральбе з лука і пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, шахматах, шашках і іншыя спаборніцтвы. Дзеці ва ўзросце да 14 гадоў змогуць прадэманстраваць свае ўменні ў спаборніцтвах па фігурным ваджэнні веласіпеда. А батуты, аніматары і майстры аквагрыму дазволяць знайсці цікавыя заняткі нават для самых маленькіх гасцей свята. Пачатак культурна-масавых і спартыўна-забаўляльных мерапрыемстваў - 11.00.

Фестываль праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, умацавання здароўя насельніцтва, стварэння ўмоў для павышэння працоўнай актыўнасці, папулярызацыі веласпорту ў Віцебскім раёне, развіцця сілавых і гульнявых відаў спорту.
Вярнуцца