Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Актуальная інфармацыя

Актуальная інфармацыя

31 жніўня 2023 года

Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме да ўдзелу ў III Рэспубліканскім конкурсе сацыяльнай рэкламы "#ПазнайБеларусь"

Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі.
Задачы конкурсу:
фарміраванне пазітыўнага стаўлення да ажыццяўлення падарожжаў унутры краіны;
павышэнне цікавасці грамадзян да наведвання турыстычных рэсурсаў і іншых аб'ектаў, прывабных для турыстаў;
папулярызацыя гісторыка-культурнай, ваенна-патрыятычнай спадчыны і прыроднага здабытку Беларусі;
уцягванне грамадзян у сацыяльна-культурнае жыццё Беларусі;
пашырэнне магчымасцей для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў.
Даты правядзення: з 01 чэрвеня да 27 верасня 2023 года.
Прыём заявак ажыццяўляецца з 1 чэрвеня да 1 верасня 2023 года.
У конкурсе заяўлена 3 намінацыі:
"Слоган";
"Плакат";
«Відэаролік»
(паднамінацыі "Відэаролік арганізацыі" і "Відэаролік вандроўцы").
 
 
 
Вярнуцца