Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Актуальная інфармацыя

Актуальная інфармацыя

26 снежня 2022 года

У Віцебскай вобласці стартавала падрыхтоўка да конкурсу "Чалавек года Віцебшчыны-2022"

Стартавала работа па падрыхтоўцы да правядзення абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны-2022", парадак якога вызначаны рашэннем Віцебскага аблвыканкама.

Сярод асноўных крытэрыяў прысваення ганаровага звання - значнасць, актуальнасць, эфектыўнасць вынікаў дзейнасці, вытворчыя паказчыкі, прафесійныя і дзелавыя якасці кандыдатаў. Акрамя гэтага, пры падборы прэтэндэнтаў абавязкова ўлічваюцца даныя аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, аб адсутнасці або наяўнасці судзімасці.

Кандыдаты на перамогу вызначаюцца паводле вынікаў працы на працягу года. Дакументы на іх вылучэнне прымаюцца ў гаррайвыканкамах па тэрытарыяльным прынцыпе. У далейшым удзельнікі пройдуць праз конкурсны адбор, у выніку чаго вызначацца 50 пераможцаў. Ім будзе прысвоена ганаровае званне з уручэннем спецыяльнага дыплома і выплатай грашовай узнагароды.

Прафесійныя заслугі лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў, арганізацый, устаноў з усіх рэгіёнаў вобласці адзначаць у 5 намінацыях: "Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес", "Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка", "Жыллёва- камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі», «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)», «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый».
Вярнуцца