Геаграфія
Бешанковіцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года.
Размешчаны ў цэнтры Віцебскай вобласці і мяжуе з Віцебскім,
Шумілінскім, Ушацкім, Лепельскім, Чашніцкім, Сенненскім раёнамі. Знаходзіцца ў 54 км ад г. Віцебска і ў 210 км ад сталіцы
Рэспублікі Беларусь - г. Мінска.
Агульная плошча складае 1 250 кв.км.
На тэрыторыі раёна 55 азёр, з іх самыя буйныя - Саро, Бароўна, Белае,
Астровенскае, Слабадское, Гародна.
Найбуйнейшая рака - Заходняя Дзвіна і яе прытокі: Ула, Свячанка,
Крывінка, Бярозка.
Лясы, пераважна
хваёвыя, яловыя і змешаныя, займаюць 20% тэрыторыі раёна.
У адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане раён падзелены 7 сельскіх
Саветаў, якія ўключаюць 239 населеных пунктаў.