Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Сацыяльная сфера / / Маладзёжная палітыка

Маладзёжная палітыка

Моладзь - стратэгічны рэсурс развіцця краіны, і ўсе пытанні, звязаныя з жыццём маладых людзей, уваходзяць у сферу нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў.

Маладзёжная палітыка ў Бешанковіцкім раёне рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» і іншымі актамі заканадаўства.

Мэтамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:

  • усебаковае выхаванне моладзі, садзейнічанне яе духоўнаму, маральнаму, прафесійнаму і фізічнаму развіццю;
  • стварэнне ўмоў для самарэалізацыі, свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці грамадства;
  • сацыяльная, матэрыяльная, прававая і іншая падтрымка моладзі;
  • пашырэнне магчымасцей моладзі ў выбары жыццёвага шляху.
Асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:
  • грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі;
  • садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі;
  • дзяржаўная падтрымка маладых сем'яў;
  • садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на працу;
  • дзяржаўная падтрымка моладзі ў атрыманні адукацыі;
  • дзяржаўная падтрымка таленавітай і адоранай моладзі;
  • рэалізацыя маладзёжнай кадравай палітыкі;
  • садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на аб'яднанне;
  • садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска значных ініцыятыў;
  • міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва.

Дзяржаўная маладзёжная палітыка можа ажыццяўляцца і па іншых напрамках.

У Бешанковіцкім раёне пражываюць 1920 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года, што складае 13,4% ад агульнай колькасці ўсіх жыхароў раёна.