Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

12 снежня 2019 года

12 снежня 2019 года ў чытальнай зале Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася раённая прававая алімпіяда сярод навучэнцаў школ Бешанковіцкага раёна

     Арганізатарамі алімпіяды сталі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бешанковіцкага райвыканкама, раённы камітэт грамадскага аб'яднання "БРСМ" і Цэнтр прававой інфармацыі пры цэнтральнай раённай бібліятэцы.

     У алімпіядзе прынялі ўдзел 5 каманд навучэнцаў з сярэдніх школ №1 і №2 г. п. Бешанковічы, Ульскай і Бачэйкаўскай сярэдніх школ, Астровенскай д/с – сярэдняй школы.

     Алімпіяда праходзіла ў форме эрудыт-лато. Для выканання заданняў, адказаў на пытанні навучэнцы школ павінны былі ведаць Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці", Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб правапарушэннях.

     Перамогу атрымала каманда ДУА "Сярэдняя школа №2 г. п. Бешанковічы" (капітан Міхаіл Мароз), другое месца заняла каманда ДУА «Ульская сярэдняя школа» (капітан Наталля Сіманенка), трэцяе месца дасталася камандзе ДУА «Астравенская дзіцячы сад-сярэдняя школа». Астатнія каманды таксама паказалі добрыя вынікі.

     Пераможцы прававой алімпіяды ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і граматамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённага камітэта ГА «БРСМ».


Вярнуцца