Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

13 кастрычніка 2024 года

13 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры

Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!
Гэты дзень аб'ядноўвае ўсіх, хто працуе ў такой стваральнай сферы, хто аддае ўсяго сябе нялёгкай і высакароднай справе захавання і развіцця найбагацейшай спадчыны нашай зямлі. Культура — гэта арыенцір, у якім канцэнтруецца гістарычная памяць і духоўная энергія народа, служыць ёй — ганаровая і адказная місія. Супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, школ мастацтваў, спецыялісты Дамоў культуры, калектывы мастацкай самадзейнасці — вы дапамагаеце зберагчы духоўныя каштоўнасці, створаныя чалавецтвам на працягу ўсёй гісторыі.
Асаблівыя словы падзякі — ветэранам галіны, якія аддавалі шмат сіл для развіцця культурнага жыцця нашага краю, дарылі людзям свята і добры настрой.Прыміце шчырыя пажаданні здароўя, натхнення і энергіі! Хай дасягаюцца вяршыні, рэалізуецца творчы патэнцыял. 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Вярнуцца