Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

16 чэрвеня 2022 года

18 чэрвеня на Бешанковіччыне аб'яўлены раённы суботнік

У суботу на Бешанковіччыне пройдзе раённы суботнік, галоўная мэта якога – навесці парадак, добраўпарадкаваць падведамныя і замацаваныя тэрыторыі г. п. Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў рэгіёну.

Заробленыя на раённым суботніку грашовыя сродкі будуць накіраваны на выкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні гарпасёлка і сельскіх населеных пунктаў, правядзенне дзяржаўных мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па падрыхтоўцы святкавання 575-годдзя г. п. Бешанковічы, на рамонт і добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў і помнікаў воінскай славы.

Грашовыя сродкі, заробленыя на раённым суботніку, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, вызначаных работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на рахунак райвыканкама: BY58AKBB3641311000802 AKBBBY2X, УНП 300145203 у філіяле ЦБУ №203 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. п. Бешанковічы, атрымальнік – Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Пры ўдзеле ў раённым суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнню калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, якія вызначаюцца добраахвотна самімі калектывамі ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь. Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 18 чэрвеня 2022 года з'яўляецца працоўным днём, робіцца добраахвотна ў памерах, якія вызначаюцца самімі калектывамі работнікаў.
Вярнуцца