Навіны раёна
2 жніўня 2023 года
2 жніўня прастольнае свята адзначыла Свята-Ільінская царква
Нашы продкі глыбока ўшаноўвалі Святога прарока Ілію, будавалі ў гонар яго нямала храмаў. Менавіта з храмам у імя прарока Іллі, узведзеным у Бешанковічах па загадзе Казіміра IV у памяць аб выратаванні сваёй жонкі ў 1447 годзе, і звязана першая згадка аб нашым гарпасёлку ў гістарычных крыніцах.
Боскую літургію ў храме ўзначаліў епіскап Яўсевій Друцкі, вікарый Віцебскай дыяцэзіі.
У гэты дзень, як ніколі, адчуваеш, што храм - гэта сапраўдны жывы арганізм, у ім столькі людзей, але яны адзін аднаму не перашкаджаюць, а разам робяць адну справу - малітву.
За зацвярджэнне духоўных каштоўнасцей, ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці Ганаровай граматы раённага выканаўчага камітэта ўдастоены настаяцель храма прарока Іліі Віталь Кісель. Узнагароду святару ўручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў.