Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 верасня 2022 года

20 верасня ДАІ Бешанковіч правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Помнім, ведаем, выконваем!»

З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 27 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 2 дзіцяці загінулі, раненні атрымалі 25 дзяцей. На мінулым тыдні на тэрыторыі нашага раёна таксама адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам непаўналетняй. Цяпер школьніца з цялеснымі пашкоджаннямі знаходзіцца ў дзіцячай Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

Каб не дапусціць такіх трагедый, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заўтра, 20 верасня, правядуць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў "Помнім, ведаем, выконваем!", накіраваных на прафілактыку ДТЗ з удзелам непаўналетніх.

У час мерапрыемстваў дзяржаўтаінспектары правядуць як прафілактычныя акцыі для дзяцей і бацькоў, так і рэйды па спыненні парушэнняў правілаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню вадзіцелямі хуткаснага рэжыму, правілаў бяспечнай перавозкі дзяцей і праезду пешаходных пераходаў.
Вярнуцца