Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 верасня 2023 года

21 верасня Камітэтам дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці праводзіцца "гарачая лінія" з жыхарамі вобласці па пытаннях ажыццяўлення харчавання школьнікаў

У вобласці 75 працэнтаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі перайшлі на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання (укараненне новых тэхналогій прыгатавання ежы, пашырэнне асартыменту страў зыходзячы з прынцыпаў здаровага і смачнага харчавання, змяненне рэжыму харчавання).

Разам з тым Камітэтам устаноўлена, што асобныя школы да новых умоў аказаліся не гатовыя. Аб'екты харчавання ў поўнай меры не аснашчаны неабходным абсталяваннем для прыгатавання разнастайных страў, не падрыхтаваны спецыялісты. Дапускаліся затрымкі ў прадастаўленні школьных абедаў больш як на 1 гадзіну.

У шэрагу выпадкаў адходы складалі да 50 працэнтаў. Выяўлены парушэнні патрабаванняў санітарных норм і правілаў, якія прад'яўляюцца да ўтрымання памяшканняў і абсталявання, умоў захоўвання прадуктаў, рабоце спецыялістаў харчаблокаў і інш.

З мэтай вырашэння праблемных пытанняў у забеспячэнні школьнікаў якасным і запатрабаваным харчаваннем, папярэджанні парушэнняў 21 верасня 2023 г. будзе арганізавана «гарачая тэлефонная лінія» па пытаннях прадастаўлення харчавання школьнікам (паўната забеспячэння сталовых кадрамі, зручнасць змененага рэжыму прыёму і своечасовасць прадастаўлення ежы, узровень якасці і запатрабаванасць страў). Звароты будуць прымацца з 10:00 да 17:00 (перапынак з 13:00 да 14:00) па тэлефоне: 8 (0212) 37-54-53.

Звяртаем увагу, што прадстаўленая інфармацыя не падлягае разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Вярнуцца