Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

7 верасня 2021 года

30 гадоў поспеху: Белаграпрамбанк адзначыў юбілей

Гэты яркі аранжавы колер беспамылкова пазнае любы жыхар нашага раёна - бо ўжо не адзін дзясятак гадоў Цэнтр банкаўскіх паслуг № 206 у г.п.Бешанковічы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк», які заявіў пра сябе менавіта ў такім колеры, абслугоўвае бешанкавічан. А на днях з'явілася яшчэ адна прычына ўспомніць пра ЦБП і падзякаваць яго калектыў за шматгадовыя старанні па захаванню і прымнажэнню матэрыяльнага дабрабыту нашых людзей: Белаграпрамбанк адсвяткаваў свой 30-гадовы юбілей.

Тры дзесяткі гадоў непрыкметна праляцелі з таго дня, калі Белаграпрамбанк прыняў свайго першага кліента. За гэты час у ім мянялася многае, але нязменнай заставалася галоўная задача - прадастаўляць якасныя паслугі насельніцтву, каб кліенты, якія аднойчы даверыліся Белаграпрамбанку, заставаліся з імі і далей.

- У цяперашні час наш калектыў складаецца з 10 супрацоўнікаў, - распавядае начальнік ЦБП № 206 Таццяна Пятроўна Бабаед. - Усе яны адрозніваюцца высокім прафесіяналізмам, мэтанакіраванасцю, і гатоўнасцю аказваць любую дапамогу кліентам банка. Мы актыўна прымаем удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў нашым раёне. Пастаянна праводзім дні фінансавай граматнасці для жыхароў Бешанковіччыны.

Наш банк сёння прапануе кліентам шырокі спектр банкаўскіх прадуктаў, з'яўляецца адным з вядучых банкаў Рэспублікі Беларусь. Усе прадукты і паслугі фармуюцца зыходзячы з бягучых патрэбаў кліентаў. А ў гонар 30-годдзя ААТ «Белаграпрамбанк» праводзіць акцыі «Юбілейны ўраджай прызоў», «30 добрых спраў», «+30. Гарачы сезон прызоў!»,«30 прычын для свята»...

- Дзякую ўсіх кліентаў, партнёраў, цяперашніх і былых супрацоўнікаў банка за плённае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне, - адзначыла Таццяна Пятроўна. - Наша прафесія ўнікальная. Хочацца пажадаць сваім калегам любіць сваю справу і верыць у сябе - поспех прыходзіць да тых, хто гэтага хоча.
Вярнуцца