Навіны раёна
29 верасня 2023 года
30 верасня ДАІ Бешанковіцкага раёна правядзе прафілактычную акцыю "Бяспечная вобласць!"
За 8
месяцаў бягучага года на дарогах вобласці зарэгістравана 208 аварый, у якіх 26
чалавек загінулі і 238 атрымалі раненні.
Нягледзячы на станоўчую дынаміку зніжэння агульных паказчыкаў аварыйнасці,
зафіксаван рост ДТЗ па прычыненепадпарадкавання сігналам, знакам, разметкам, парушэння праезду пешаходных
пераходаў, парушэння правілаў абгону, нездавальняючага стану дарог; у выніку
наезду на перашкоду, сутыкненні з ударам ззаду, сутыкненні на скрыжаванні дарог
або паваротах, лабавога сутыкнення.
З
мэтай папярэджання падобных ДТЗ, 30 верасня на Бешанковіччыне
пройдзе прафілактычнае мерапрыемства "Бяспечная вобласць!".
У
рамках яго правядзення, супрацоўнікамі ДАІ будуць ажыццёўлены адпрацоўкі
населеных пунктаў і аўтамабільных дарог, з мэтай папярэджання і спынення
парушэнняў ПДР, якія ствараюць перадумовы да ўчынення дарожна-транспартных
здарэнняў.
Падчас
акцыі пешаходам і веласіпедыстам супрацоўнікі ДАІ нагадаюць правілы паводзін на
дарозе.