Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

29 верасня 2023 года

30 верасня ДАІ Бешанковіцкага раёна правядзе прафілактычную акцыю "Бяспечная вобласць!"


За 8 месяцаў бягучага года на дарогах вобласці зарэгістравана 208 аварый, у якіх 26 чалавек загінулі і 238 атрымалі раненні. Нягледзячы на станоўчую дынаміку зніжэння агульных паказчыкаў аварыйнасці, зафіксаван рост ДТЗ па прычыненепадпарадкавання сігналам, знакам, разметкам, парушэння праезду пешаходных пераходаў, парушэння правілаў абгону, нездавальняючага стану дарог; у выніку наезду на перашкоду, сутыкненні з ударам ззаду, сутыкненні на скрыжаванні дарог або паваротах, лабавога сутыкнення.
З мэтай папярэджання падобных ДТЗ, 30 верасня на Бешанковіччыне пройдзе прафілактычнае мерапрыемства "Бяспечная вобласць!".
У рамках яго правядзення, супрацоўнікамі ДАІ будуць ажыццёўлены адпрацоўкі населеных пунктаў і аўтамабільных дарог, з мэтай папярэджання і спынення парушэнняў ПДР, якія ствараюць перадумовы да ўчынення дарожна-транспартных здарэнняў.
Падчас акцыі пешаходам і веласіпедыстам супрацоўнікі ДАІ нагадаюць правілы паводзін на дарозе.

Вярнуцца