Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

28 верасня 2022 года

30 верасня на Бешанковіччыне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

Светлавы дзень скарачаецца - небяспека павялічваецца! Пад такім дэвізам 30 верасня ў краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Ён будзе накіраваны на папулярызацыю выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі коннага транспарту. Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Бешанковіцкага РАУС правядуць прафілактычныя мерапрыемствы і гутаркі ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі. Таксама будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі. Нагадваем, што пешым удзельнікам руху прадпісана абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі пры руху па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак. Ровары ва ўмовах недастатковай бачнасці павінны быць абсталяваны ліхтаром белага святла наперадзе і чырвонага ззаду. Акрамя таго, раварыстам рэкамендуецца не грэбаваць камізэлькамі падвышанай бачнасці.

 

За невыкананне правілаў для пешаходаў і веласіпедыстаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. Парушальнікам у нецвярозым стане пагражае штраф ад 3 да 5 базавых велічыняў. Калі парушэнне пацягнула стварэнне аварыйнай абстаноўкі, штраф можа скласці ад 3 да 8 базавых велічынь, а калі яно пацягнула прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў камусьці з удзельнікаў - ад 5 да 20 базавых велічынь.

"Зара"
Вярнуцца