Навіны раёна
7 студзеня 2025 года
7 студзеня – Раство Хрыстова
Дарагія жыхары і госці Бешанковіччыны!
Віншуем усіх праваслаўных хрысціян з вялікім святам — Нараджэннем Хрыстовым!
Светлае і доўгачаканае, яно аб’ядноўвае ўсіх нас агульнымі надзеямі, марамі і памкненнямі, стварае атмасферу шчасця і чакання цуду.
Раство Хрыстова — сямейнае свята, напоўненае цяплом хатняга ачага і любоўю блізкіх, дабром і спачуваннем, радасцю і надзеяй.
Няхай яго жыватворнае святло азарае нашы дамы, дапамагае ставіцца больш уважліва адзін да аднаго. І няхай мір і згода нязменна пануюць на нашай роднай зямлі.
Шчыра жадаем усім светлага настрою, здароўя, шчасця і дабрабыту!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,старшыня раённага Савета дэпутатаў.