Навіны раёна
26 чэрвеня 2020 года
«Абгон павінен быць бяспечным!»
Сёння, 26 чэрвеня, у раёне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Яго дэвіз - «Абгон павінен быць бяспечным!».
Здзяйсняючы выезд на сустрэчную паласу руху, кіроўца добраахвотна і свядома ідзе на рызыку, пры гэтым не заўсёды адэкватна ацэньвае становішча, умовы надвор'я, адлегласць да надыходзячых транспартных сродкаў. Найменшая памылка можа прывесці да ДТЗ. На жаль, нават самыя вопытныя вадзіцелі нярэдка няправільна вызначаюць час, неабходны для абгону, і адлегласць, якую пройдзе абганяючы аўтамабіль. Таму лепш не рызыкаваць.
Вярнуцца

Акрамя таго, нагадаем, што згодна з ч.8 арт.18.14 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь парушэнне правілаў абгону караецца штрафам ад двух да дзесяці базавых велічынь або пазбаўленнем права кіравання да аднаго года.