Навіны раёна
27 сакавіка 2020 года
Аб'яўлены конкурс народных відэаролікаў «Я ганаруся» пра родных і блізкіх, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь паведамляе, што ў Расійскай Федэрацыі, праводзіцца конкурс народных відэаролікаў пра родных і блізкіх, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне - «Я ганаруся».
У конкурсе можа прыняць удзел любы жадаючы ва ўзросце ад 12 гадоў, у тым ліку і грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзелу неабходна адправіць відэа з расказам пра сваіх сваякоў - удзельнікаў вайны. На працягу ўсяго года дасланыя работы будуць адбірацца і дэманстравацца ў эфіры тэлеканала «Гісторыя». Па выніках конкурсу 2 верасня 2020 г. лепшыя відэаролікі і іх аўтары будуць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі і медалямі.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на сайце «ягоржусь.рф».