Навіны раёна
24 ліпеня 2023 года
Аддзел прымусовага выканання Бешанковіцкага раёна нагадвае аб неабходнасці своечасова аплачваць пазыкі
З 1 студзеня 2023 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь устаноўлена базавая велічыня ў памеры 37 рублёў. У сувязі з гэтым павялічыўся мінімальны памер прымусовага збору, які па маёмасных патрабаваннях складае 50% ад памеру базавай велічыні, якая дзейнічае на момант вынясення пастановы аб спагнанні (утрыманні) прымусовага збору, што на сённяшні дзень - 18 рублёў 50 капеек.
Гэтая сітуацыя можа істотна ўскладніць жыццё тым людзям, на якіх, па тых ці іншых прычынах, накладзены штраф, а яны ці забыліся, ці заленаваліся яго аплаціць. Справа ў тым, што пры нявыплаце даўжнікамі штрафу ў памеры 0,5 базавых велічыняў, напрыклад, па пастанове ДАІ за парушэнне п. 10.4 Правілаў дарожнага руху, адказнасць за якое прадугледжана арт. 18.13 ч.5 КаАП Рэспублікі Беларусь, добраахвотна ў тэрмін да 1 месяца, памер штрафу павялічваецца на 2 базавыя велічыні. А пасля таго, як выканаўчы дакумент на даўжніка паступіць у аддзел прымусовага выканання, да павялічанага на 2 базавыя велічыні штрафу дабаўляецца прымусовы збор мінімум у памеры 18 рублёў 50 капеек. У дадзенай сітуацыі, калі ў чалавека невялікі штраф - 18 рублёў 50 капеек у выніку яго "забыўлівасці" ператварыўся ў 111,00 рублёў.
Аддзел прымусовага выканання Бешанковіцкага раёна нагадвае аб неабходнасці своечасова аплачваць даўгі па выканаўчых дакументах.