Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

27 лютага 2019 года

Адзіны дзень бяспекі правялі ў СШ №1 г.п.Бешанковічы

Бяспека вышэй за ўсё! І не важна, пра што ідзе гаворка. Будзь гэта неабходнасць захавання правілаў дарожнага руху, абыходжанне з газам і газавымі прыборамі або з агнём. Важна своечасова папярэджваць аварыйныя сітуацыі і вучыць дзяцей правілам бяспекі. З гэтай мэтай і ўстаноўлены такі дзень у годзе.
У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі ў ДУА «СШ № 1 г.п.Бешанковічы» распрацаваны план мерапрыемстваў, які ўключае ў сябе гутаркі, інтэлектуальныя турніры, акцыі, дзе школьнікаў вучаць быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі, каб не здарылася бяды.
20 лютага, напрыклад, гасцямі школы былі прадстаўнікі газавай і пажарнай службаў раёна. Навучэнцы 6-х і 7-х класаў яшчэ раз праверылі свае веды бяспекі, набылі новыя і нават мелі магчымасць азнаёміцца з прыладай спецмашыны газавікоў, якая першай выязджае на кліч аб дапамозе.

Ларыса Паўлоўская,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «СШ №1 
г.п.Бешанковічы».
Вярнуцца