Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

22 жніўня 2023 года

Адзіны дзень бяспекі руху пройдзе 25 жніўня ў Бешанковіцкім раёне

25 жніўня па ўсёй рэспубліцы пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Увага бацькі - скончыліся канікулы", які таксама накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года.
У гэты дзень праваахоўнікі нададуць асаблівую ўвагу прафілактычнай рабоце з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы і бацькоўскія сходы, раскажуць аб прычынах і наступствах ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за невыкананне правілаў.
Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб захаванне ПДР ўвайшло ў звычку і стала нормай. Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці!
Вярнуцца