Навіны раёна
2 верасня 2019 года
Адзіны Дзень Бяспекі стартаваў у Бешанковічах
1 верасня па ўсёй краіне стартавала Рэспубліканская акцыя "Адзіны Дзень Бяспекі». Не абыйшла яна бокам і Бешанковіцкую зямлю. У рамках Рэспубліканскага дня бяспекі ў цэнтральным парку гарадскога пасёлка Бешанковічы ратавальнікі сумесна з мясцовым аддзяленнем дэпартамента аховы, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, лекарамі Бешанковіцкай цэнтральнай бальніцы і вытворчым участкам «Чашнікігаз» арганізавалі навучанне ўдзельнікаў акцыі бяспецы жыццядзейнасці. Усіх удзельнікаў чакалі не толькі навучальныя пляцоўкі па бяспецы, але і паказальныя выступленні ад кіналагічнай службы дэпартамента аховы, майстар-клас ад медыцынскай службы па аказанні першай медыцынскай дапамогі, конкурсная праграма ад раённага цэнтра культуры, а таксама паказальныя выступленні ратавальнікаў па дэблакіроўцы пацярпелага з аўтамабіля з наступным тушэннем узніклага пажару. Бібліятэкары ЦРБ, РДБ і Вярхоўскай сельскай бібліятэкі таксама прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Імі былі падрыхтаваны і праведзены выставы-прагляды «Бяспека перш за ўсё», «Бяспека нам патрэбна, бяспека нам важная», тэатральна-гульнявая праграма "Каб не было бяды». Кожны з удзельнікаў акцыі вынайшаў для сябе неацэнныя веды, без якіх у рэальным жыцці ніяк не абысціся.
Вярнуцца