Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

17 жніўня 2021 года

Аграрыі Бешанковіцкага раёна дапамагаюць ва ўборцы збожжавых на прыватных падворках

У гэтым годзе ў Бешанковіцкім раёне ўборка збожжавых на прысядзібных участках грамадзян пачалася значна раней, чым у мінулым. Першыя камбайны выехалі на прыватныя падворкі ўжо 5 жніўня (у 2020-м - 18 жніўня).
 Як паведаміў рэдакцыі галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў А.В. Ючковіч, на тэрыторыі раёна была праведзена папярэдняя праца, па кожным населеным пункце складзеныя спісы людзей, якія маюць патрэбу ва ўборцы асабістых падсобных гаспадарак. Усяго падчас малога жніва трэба будзе прыбраць 219,8 гектара збожжавых, або 933 участкі. На раніцу 16 жніўня было абмалочана 353 участкі (103,8 га).

  На дапамогу вяскоўцам прыходзяць як сельгаспрадпрыемствы, так і прыватнікі. Апошнія за сотку бяруць па 4 рублі. Па адным-два камбайны вылучаюць гаспадаркі (тарыф - ад 2 да 3 рублёў за сотку, ён застаўся практычна на ўзроўні мінулагодняга). Тэхніка сельскагаспадарчых арганізацый працуе ў асноўным у аддаленых вёсках, каб у далейшым не ганяць яе лішні раз. Як толькі завершыцца жніво ў грамадскім сектары, на падворкі будуць кінуты ўсе сілы аграрыяў.
Вярнуцца