Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

8 жніўня 2023 года

Аграрыі Бешанковіцкага раёна працягваюць "бітву" за ўраджай!

Сёння кіраўнік раёна Галіна Унуковіч ацаніла ход уборкі ў ТАА "СушчаваАгра", пагутарыла з камбайнерамі і спецыялістамі.
Гаспадарка пачала жніво ўсяго некалькі дзён таму, але ўжо дынамічна нарошчвае тэмпы. Убрана больш за 13% плошчаў, ураджайнасць - каля 30 ц/га.
Больш за 60% плошчаў убрана ў ДП "ПалітаддзелецАгра". Дырэктар гаспадаркі Аляксандр Камовіч далажыў старшыні райвыканкама аб ходзе ўборкі, не менш важны напрамак — сяўба азімых. Узворванне глебы на палітаддзельскіх палях праведзена ўжо на больш як 18 працэнтах плошчаў, уносіцца арганіка і гліфасатзмяшчальныя гербіцыды.
Актыўна ўключыліся ў сяўбу азімых работнікі "Віцебскаграпрадукта", на палях паблізу аграгарадка Свечка працаўнікі гаспадаркі падрыхтоўвалі глебу пад сяўбу азімага рапсу. Гэта культура ў сельгаспрадпрыемстве ўжо пасеяна на больш як 17 працэнтах плошчаў.
Па матэрыялах газеты "Зара"
 
Вярнуцца