Навіны раёна
13 верасня 2023 года
Акцыя да Дня народнага адзінства: натарыусы пракансультуюць бясплатна
15 верасня 2023 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў.
На працягу дня ўсе жадаючыя могуць асабіста звярнуцца ў любую натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, завяшчання, падзелу маёмасці, шлюбнай дагавора, дагавора дарэння нерухомай маёмасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў і іншым, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса.
Тэлефоны натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама графік іх працы можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.
Натарыяльная кантора Бешанковіцкага раёна размешчана па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, д. 10. Тэл.: +375 (2131) 6-09-07. Натарыус - Анастасія Юр'еўна Булыня.