Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 снежня 2022 года

Акцыя «Нашы дзеці» пачынае свой разбег у Бешанковічах

   Сёння, 15 снежня, стартавала рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", якая працягнецца па 15 студзеня 2023-га.  Святочнае мерапрыемства прайшло ў сярэдняй школе №2 г. п. Бешанковічы.
   ...З надыходзячымі Калядамі і Новым годам дзяцей, членаў працоўнага калектыву, гасцей мерапрыемства ад імя райвыканкама, райсавета дэпутатаў шчыра павіншавала кіраўнік раёна, пажадала ўсім поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла адзін аднаго, каб усе мары і праекты здзяйсняліся.
    Як заўважыла Галіна Уладзіміраўна, шмат у чым дзякуючы інвестару Аляксандру Яўневічу самая галоўная мара нашага раёна па рэканструкцыі другой школы райцэнтра ў 2022-м годзе часткова спраўдзілася. У абнаўленне школы ўкладзена больш за 4 мільёны рублёў, падставіла плячо і вобласць — ужо ідзе закупка новага абсталявання, парт, кабінетаў для школы. Рэалізацыя праекта будзе прадоўжана ў новым годзе. Аляксандр Анатольевіч пацвердзіў сваё рашэнне аб яго поўным завяршэнні, каб у школы была яшчэ і цудоўная спартзала, выдатныя вытворчыя майстэрні, спартыўная пляцоўка ў двары, новыя плітка і асфальт…

 Падрабязней "Зара" 

Вярнуцца