Навіны раёна
14 лістапада 2019 года
Акцыя «Не палі сваё жыццё!» праводзіцца ў Бешанковіцкім раёне
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей праз неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, у стане алкагольнага ап'янення, з 11 па 30 лістапада праводзіцца рэспубліканская акцыя «Не палі сваё жыццё!».
Праходзіць яна ў чатыры этапы. Для прыцягнення максімальнай увагі ў першы дзень акцыі ратавальнікі наведалі найбольш ажыўленыя месцы, аўтавакзал, рынак. Падчас другога этапа з 12 па 21 лістапада выратавальнікі праводзяць прафілактычныя сустрэчы ў працоўных калектывах, наведваюць пункты грамадскага харчавання, установы аховы здароўя. Акцэнт трэцяга этапу, з 22 па 28 лістапада, будзе зроблены на прафілактыку сярод навучэнцаў Ульскага ліцэя. Чацвёрты этап, які запланаваны з 29 па 30 лістапада, пройдзе ў месцах з масавым знаходжаннем людзей.