Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 чэрвеня 2020 года

Акцыя "Свяча памяці" пройдзе ў Бешанковіцкім раёне

22 чэрвеня ў 9.00 у нашым раёне пройдзе патрыятычная акцыя "Свяча памяці", прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У Бешанковічах мерапрыемства пройдзе ў Алеі Герояў, ў аграгарадках раёна - ля брацкіх магіл і помнікаў землякам.
У Акцыі прымуць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў, жыхары г.п.Бешенковичи і Бешанковіцкага раёна.
Напярэдадні правядзення Акцыі ў праваслаўных храмах раёна пройдуць набажэнствы ў памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Лампадкі як сімвал памяці пра загінулых будуць запалены ад царкоўнай свечкі і ўстаноўлены ля памятных месцаў.
Для тых, хто не зможа прысутнічаць на Акцыі ў прызначаны час, магчыма віртуальны ўдзел. Трэба ўвечары 22 чэрвеня 2020 года самастойна запаліць свечку памяці, паставіць каля акна, сфатаграфаваць, і выкласці фота ў любую з сацыяльных сетак (Аднакласнікі, Укантакце, Інстаграм) з хэштэгам # свячапамяці_бешанковічы2020
Вярнуцца