Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

29 снежня 2022 года

«Алкаголь і дарога несумяшчальныя!»: Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе ў Бешанковіцкім раёне

Напярэдадні Новага года, 30 снежня, пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад
дэвізам «Алкаголь і дарога несумяшчальныя!».

Накіраваны ён будзе на папярэджанне, спыненне фактаў кіравання транспартам нецвярозымі вадзіцелямі, а таксама на прадухіленне ДТЗ з іх удзелам.

У гэты перыяд дзяржаўтаінспектары і супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі ўзмоцняць кантроль
на дарогах, надаўшы асаблівую ўвагу выяўленню нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху. Нарады ДПС будуць набліжаны да забаўляльных устаноў, аб'ектаў гандлю.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў адмовіцца ад кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, якое ўплывае на скорасць прыняцця рашэння і паводзіны на дарозе. На тэрыторыі раёна з пачатку года зафіксавана 30 фактаў кіравання аўтамабілем вадзіцелем, які знаходзіцца ў нецвярозым стане.

Правапарушальнікам (калі ў выдыхаемым імі паветры змяшчаецца ад 0,3 да 0,8 праміле алкаголю) пагражае штраф у памеры 100 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на 3 гады. Пры канцэнтрацыі звыш 0,8 праміле прадугледжаны штраф 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на 5 гадоў. Акрамя таго, на транспартны сродак парушальніка, які дазволіў сабе ў нецвярозым стане сесці за руль, будзе накладзены арышт да таго моманту, пакуль ён не выплаціць штраф.
Вярнуцца