Навіны раёна
Белаграпрамбанк павіншаваў юных мастакоў
У свой дваццаць дзевяты Дзень нараджэння, Цэнтр банкаўскіх паслуг №206 у г. п. Бешанковічы Рэгіянальнай дырэкцыі ААТ «Белаграпрамбанк» па Віцебскай вобласці падвёў вынікі конкурсу дзіцячага малюнка «Банк вачыма дзяцей».
Мерапрыемства праходзіла з 15 чэрвеня па 25 жніўня і ўдзел у ім маглі прыняць усе жадаючыя ва ўзросце да 16 гадоў. А іх знайшлося на Бешанковіччыне нямала, бо кожны хацеў не толькі зрабіць падарунак банку, але і стаць пераможцам.
У выніку першае месца заваяваў малюнак Валерыі Гнеўка (6 гадоў). Другое месца заняла праца ДарыныГерцык (14 гадоў), трэцяе - Юліяны Герцык (6 гадоў). Пераможцы конкурсу атрымалі ў падарунак фірмовыя кубкі, нататнікі іпачастункі.
Карыстаючыся выпадкам, начальнік ЦБП №206 у г. п. Бешанковічы Т. П. Бабаед шчыра жадае:
- Няхай ААТ «Белаграпрамбанк» спадарожнічаюць удача і поспех, павага і прызнанне. Ад усёй душы віншую калектыў са святам. Здароўя вам і вашым сем'ям! Усім нашым кліентам - дабрабыту і шчасця, любіце і беражыце сваіх дзяцей. Яны - наша будучыня!