Навіны раёна
6 ліпеня 2020 года
Бешанковічы. Заняткі з дзяцьмі ў прышкольным лагеры
Летні час – самае шчаслівае і самае небяспечнае для ўсіх школьнікаў. Акрамя таго, што дзеці часта застаюцца адны, дык яшчэ і вадаёмы літаральна вабяць рабят выкупацца і астудзіцца ў летнюю спякоту. З мэтай папярэджання пажараў па прычыне дзіцячага свавольствы з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей у перыяд летніх канікул Бешанковіцкія ратавальнікі праводзяць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Канікулы без дыму і агню».
Вярнуцца
У рамках акцыі ратавальнікі зазірнулі ў госці да рабят у Ржаўскай базавай школе, дзе правялі заняткі з дзецьмі, арганізавалі паказ аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, правялі гульні і віктарыны, паказвалі мультфільмы МНС "Чароўная кніга" і многае іншае. Падчас гульняў школьнікі не ўпусцілі магчымасць прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў і пасядзець у пажарнай машыне.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю Бешанковіцкага РАНС Д.С.Берасцень