Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 верасня 2020 года

«Бешанковічы - здаровы гарадскі пасёлак»

Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праводзіць конкурс сярод насельніцтва, работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама навучэнцаў на лепшую эмблему (лагатып) «Бешанковічы - здаровы гарадскі пасёлак».

Як адзначыла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Н.А.Карпушенка, эмблема павінна адлюстроўваць і раскрываць тэму намінацыі, арыгінальнасць ідэі і зместу. Таксама будзе ацэньвацца цэласнасць і выразнасць мастацкага вобраза, прафесійнае майстэрства. Галоўная ўмова конкурсу - на эмблеме павінна быць поўная назва «Бешанковічы - здаровы гарадскі пасёлак». Колькасць работ, прадстаўленых адным аўтарам, не абмежавана. Працы застаюцца ў арганізатараў конкурсу, якія маюць права выкарыстоўваць іх па сваім меркаванні з мэтай прапаганды і папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Гатовыя праекты неабходна прадастаўляць да 19 верасня ў ДУ «Бешанковіцкі РЦГЭ" па адрасе г.п.Бешанковічы, Віцебская шаша, 38 або даслаць на электронную пошту арганізацыі: raicenter_beshgig@tut.by.
Вярнуцца