Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

10 жніўня 2021 года

Бешанковіцкая Дзяржаўтаінспекцыя правядзе акцыю "Беражыце дзяцей!»

З 11 па 18 жніўня 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей!». Галоўная мэта мерапрыемствы - папярэджанне дзіцячага траўматызму на дарогах.
У 2021 годзе ў рэспубліцы адзначаны рост колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, а таксама павялічылася колькасць загінулых і траўмаваных у іх дзяцей. З пачатку бягучага года на дарогах краіны ў 226 ДТЗ загінулі 15 дзяцей, траўмы атрымалі 233 дзіцяці.

Каб не дапусціць больш падобных выпадкаў, з усімі ўдзельнікамі дарожнага руху будзе праводзіцца прафілактычная работа. Школьнікам супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі раскажуць аб правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху на роварах, самакатах і іншых сродках перамяшчэння. Кіроўцам інспектары ДАІ будуць тлумачыць Правілы дарожнага руху ў частцы бяспечнай перавозкі дзяцей.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу дарослых на неабходнасць пастаяннага кантролю за дзецьмі. Кожны дзень нагадвайце вашаму дзіцяці пра бяспечныя паводзіны паблізу праезнай часткі і падавайце толькі станоўчы прыклад.
"Зара"
Вярнуцца