Навіны раёна
16 мая 2022 года
Бешанковіцкая Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за дарожным становішчам
Уразлівая катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху апынецца пад пільнай увагай Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці з 16 па 22 траўня.
Па асаблівы кантроль інспектараў трапяць пешаходы, веласіпедысты, уладальнікі сродкаў персанальнай мабільнасці (самакатаў, электрасамакатаў, гіраскутараў, манаколаў і іншых). Супрацоўнікі ДАІ нагадаюць ім аб правілах дарожнага руху і важнасці святловяртальных элементаў. Спецыяльныя экіпажы будуць патруляваць аўтадарогі агульнага карыстання, тэрыторыі, якія прылягаюць да месцаў масавага адпачынку.
???? Дзяржаўтаінспекцыя заклікае паведамляць аб нецвярозых пешаходах, веласіпедыстах і матацыклістах. З пачатку года ў вобласці здарылася 12 аварый, учыненых па віне пешаходаў, у якіх пацярпелі 7 чалавек. Што да аналагічных дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавага транспарту, то адзін веласіпедыст загінуў, ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Па віне матацыклістаў адбылося 1 ДТЗ, пацярпеў адзін чалавек.