Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

23 верасня 2022 года

Бешанковіцкі раён адсвяткаваў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі - 2022"

Бешанковіцкі раён адсвяткаваў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі - 2022"

Яркая ўрачыстасць разгарнулася ў аграгарадку Астроўна. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама, раённай улады, дэлегацыі сельгасарганізацый раёна, госці з райцэнтра і, вядома ж, мясцовыя жыхары.

Афіцыйнаму ўшанаванню аграрыяў Бешанковіччыны папярэднічаў шэраг запамінальных мерапрыемстваў - ускладанне кветак да помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, святочнае шэсце працаўнікоў сяла па цэнтральнай вуліцы аграгарадка, выставы-дэгустацыі.

Святочны настрой удзельнікам фестывалю падарылі творчыя калектывы раёна, а таксама школьнікі з Астроўна.

 
 
 
Больш фота "Зара"
Вярнуцца