Навіны раёна
17 мая 2023 года
Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей запрашае…
Раённы гісторыка-краязнаўчы музей 18 мая запрашае жыхароў і гасцей раёна на працягу дня наведаць бясплатна выставы "Бешанковіччына: ад вытокаў ды сучаснасці", "Рэха дзевяностых", інтэрактыўную пляцоўку "Музейны дворык". На 14 гадзін запланаваны экскурс "Юны экскурсавод" і квэст "Даведайся пра свой край лепш".
Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў, наведаць якое могуць усе жадаючыя, пачнецца ў 11 гадзін. На ім супрацоўнікі музея падвядуць вынікі сваёй дзейнасці, назавуць пераможцаў віктарыны “Віцебская вобласць. ТОП 30”, якую раённы гісторыка-краязнаўчы музей сумесна з раённым камітэтам грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз моладзі” праводзіць 16-17 мая.