Навіны раёна
13 лістапада 2023 года
Бешанковіцкі РЭС рыхтуецца да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі — 2024»
Да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі — 2024», запланаванага да правядзення восенню наступнага года ў Бешанковічах, рыхтуецца і раён электрычных сетак. Энергетыкі ўжо вызначыліся з аб'ёмам работ і ўзяліся за справу.
Па словах начальніка Бешанковіцкага РЭС Генадзя Хвалюты, распрацавана праграма падрыхтоўкі філіяла Віцебскія электрычныя сеткі да гэтага значнага для раёна і ўсёй вобласці мерапрыемства, разлічаная на 2023 і 2024 гады, і вядзецца праца па яе рэалізацыі ў жыццё.
Так, да канца бягучага года за кошт уласных сродкаў РЭС выканае капітальны рамонт і тэхнічнае абслугоўванне размеркавальных сетак 0,4-10 кВ на суму 131 тыс. рублёў, а таксама рамонт вытворчай базы коштам 711,5 тысячы рублёў. У прыватнасці, цяпер вядзецца рамонт будаўнічай часткі трансфарматарных падстанцый нумар 224, 187, 346 і 401 у Бешанковічах, выкананы рамонт 6,88 км ПЛ-0,4 кВ ад трансфарматарных падстанцый 347 і 387, размешчаных у райцэнтры. На вытворчай базе раёна электрасетак завершаны бягучы рамонт гаражоў, вядуцца работы па рамонце майстэрняў і вытворча-бытавога корпуса.
Усяго на падрыхтоўку электрасетак да «Дажынак» плануецца затраціць 6554300 рублёў. Цяпер, напрыклад, вырабляецца праектная дакументацыя на капітальнае будаўніцтва - рэканструкцыю і мадэрнізацыю - у горадзе Бешанковічы 13,8 км размеркавальных сетак 0,4-10 кВ: 11,9 км з якіх - паветраныя лініі электраперадачы напружаннем 0,4 кв, 2,1 км - кабельныя лініі 0,4 і 10 кв, а таксама на мадэрнізацыю адміністрацыйна-бытавога корпуса РЭС, узвядзенне крытага збудавання для крана маставога і аўтаматызаванай мыйкі самаабслугоўвання на базе раёна электрасетак агульным коштам 4780000 рублёў.
Гэтыя работы будуць выкананы ўжо ў наступным годзе. Як і капітальны рамонт і тэхнічнае абслугоўванне 17,7 км паветраных ліній электраперадачы напругай 0,4 кВ у г. п. Бешанковічы, абнаўленне нумарацыі апор з выкарыстаннем ПВХ таблічак, выдаленне хмызняковай расліннасці баранаваннем на пераходах ВЛ‑10 кВ з аўтадарогай М‑3, навядзенне парадку на базе і прылеглай тэрыторыі і многае іншае.
Словам, на памяць аб «Дажынках» у раёне застануцца абноўленыя надзейныя электрасеткі, якія будуць несці святло і камфорт у дамы і кватэры прыдзвінцаў, а таксама камфортныя ўмовы працы на вытворчай базе раёна электрычных сетак.
Вярнуцца