Навіны раёна
8 жніўня 2023 года
Бешанковіцкі РЦГЭ інфармуе: ёсць магчымасць паступіць на спецыяльнасць "Медыка-прафілактычная справа"
Бешанковіцкі РЦГЭ інфармуе: ёсць магчымасць паступіць на спецыяльнасць "Медыка-прафілактычная справа"
ДУ “Бешанковіцкі РЦГЭ” паведамляе пра магчымасць падачы дакументаў ва УА “Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя акадэміка І.П. Антонава» на спецыяльнасць 5-04-0911-04 «Медыка-прафілактычная справа» https://vitgmk.by/spetsialnosti.
Кваліфікацыя: фельчар-гігіеніст-эпідэміёлаг. Памочнік лекара-гігіеніста, лекара-эпідэміёлага.
Тэрмін навучання:
дзённая форма навучання на аснове агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй адукацыяй складае 2 гады.
Сфера прафесійнай дзейнасці спецыяліста:
• цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя розных узроўняў адміністрацыйнага кіравання;
- Лячэбна-прафілактычныя ўстановы;
• навукова-даследчыя інстытуты;
- установы адукацыі медыцынскага профілю.