Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

4 красавіка 2023 года

Бешанковіцкія культработнікі – за абарону нацыянальнай спадчыны

Дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры» Таццяна Аляксееўна Грыгаровіч:

— Пасланне Прэзідэнта слухаю ўважліва кожны год, бо ў ім не толькі інфармацыя аб існуючым становішчы спраў у краіне, узважаная ацэнка падзеям на міжнароднай арэне, але і курс развіцця краіны на бліжэйшую перспектыву.

Імпануе, што Аляксандр Рыгоравіч заўсёды гаворыць пра складаныя рэчы простай мовай. Мне, як жанчыне і маці, важна было пачуць пра захаванне міру і стабільнасці ў нашым грамадстве, класічных сямейных каштоўнасцяў, каб моладзь стварала новыя сем’і, а жанчыны маглі спакойна нараджаць дзетак, не баючыся за іх жыццё.

Перад сферай культуры пастаўлена задача аб абароне нацыянальнай спадчыны. Мы заўсёды беражліва ставіліся да сваёй культуры, народнай творчасці. Толькі пры РЦК, напрыклад, створаны і паспяхова працуюць калектыў бытавога танца «Кружалі», узорны ансамбль фольк-стыль «Званіца», народны клуб «Ветэран», народны хор, народны ансамбль народнай песні «Весялуха», народны аркестр народных інструментаў, якія нясуць нацыянальную спадчыну ў масы, выступаюць практычна на ўсіх мерапрыемствах.

Але час ставіць новыя задачы. Актуальным стала пытанне аб паэтапным культурным імпартазамяшчэнні. Будзем яшчэ больш актыўна прасоўваць нацыянальныя традыцыі, сваіх артыстаў, якімі багатая і наша бешанковіцкая зямля, папулярызаваць беларускую культуру.
Вярнуцца